Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры» Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей Ціханоўскі
>> YOUR LINK HERE: ___ http://youtube.com/watch?v=FQz3NazwkUc
Поўны запіс песні ў mp3-фармаце і тэкст да яе знойдзеце тут: https://t.me/symbalby/2742 • Глядзіце кліп на беларускамоўную версію песні «Разбуры турмы муры», спяваюць Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Kosmas. Дадалі ў відэа словы, каб прасцей было падпяваць. • 25 траўня на стрыме ў Слуцку Сяргей Ціханоўскі расказаў, што на студыі запісаў у сваім выкананні па-беларуску песню «Разбуры турмы муры», а таксама заклікаў, каб людзі вучылі яе словы і разам спявалі на беларускіх плошчах падчас выбарчых пікетаў, акцый салідарнасці і палітычных мітынгаў. • Аказалася, што ён запісаў тады толькі прыпеў і не паспеў куплеты. І вось у гэтыя выходныя на мітынгах Святланы Ціханоўскай нарэшце загучала поўная версія гэтай песні па-беларуску, там дарэчы апошнія куплеты новыя і канкрэтна пра Беларусь. • Пераклад песні зрабіў Андрэй Хадановіч, cловы ў апошніх куплетах напісалі Alexander Kiss і Сяргей Kosmas. • Тэкст: • Ён быў натхнёны і малады, • Іх незлічона было. • Ён на плошчы вёў гарады • З песняй, што блізка святло. • І запальвалі свечкі яму, • Плыў па-над плошчаю дым. • Ён спяваў: зруйнуем турму! • Яны спявалі за ім. • Разбуры турмы муры! • Прагнеш свабоды — то бяры! • Мур хутка рухне, рухне, рухне — • І пахавае свет стары! • Ведалі словы на памяць — і спеў • Неслі па вуліцах так, • Што кроў кіпела і гнеў кіпеў, • І сэрцы стукалі ў такт. • Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм • Ворагаў біў напавал. • Ішлі на муры ва ўсім свеце старым… • А ён усё граў і спяваў. • Разбуры турмы муры! • Прагнеш свабоды — то бяры! • Мур хутка рухне, рухне, рухне — • І пахавае свет стары! • Па усёй Беларусі падняўся народ • Свабоду сваю адстаяць. • Адзiнаю мэтай узняўся наш дух • Цемру святлом разганяць. • Браты-афіцэры, мы — адзіны народ. • Мы разам жывем на зямлі. • Зрабіце ж сумленны выбар свой. • Ня хочам мы гэтай вайны. • Прачніцесь, сябры, мы да праўды ідзем, • Імкнемся да шчасця свайго. • І мара народа ў краіне жыцця • Проста — как добра было. • Моцны грукат нястомленых рук • Рады ідуць і ідуць. • Мы — беларусы, мы з мірам ідзем • У светлы і сонечны пуць. • Разбуры турмы муры! • Прагнеш свабоды — то бяры! • Мур хутка рухне, рухне, рухне — • І пахавае свет стары! • Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду: • / symbalby • / symbalby • https://t.me/symbalby • / symbalby • https://vk.com/symbal_by • https://ok.ru/symbalby • / symbalbybelarus • / symbalby
#############################
